Сікорскі: Без свабоднай Беларусі змены ва Усходняй Еўропе будуць няпоўнымі
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.
— Без свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі палітычныя змены ва Усходняй Еўропе застануцца няпоўнымі, — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў аўторак, 4 лютага ў Гданьску на Касцюшскоўскім Форуме (цытуецца па беларускай службе Польскага радыё).
Сярод іншага, міністр замежных спраў падкрэсліў, што Польшча будзе паслядоўна падтрымліваць намаганні міжнароднай супольнасці па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама запэўніў у падтрымцы еўрапейскай супольнасці Беларусі і Украіны ў іх барацьбе з расійскім імперыялізмам:
— Дзве ўсходнееўрапейскія нацыі, якія плацяць велізарную цану за жыццё і свабоду сваіх прадстаўнікоў, нагадваюць нам, што значыць быць еўрапейцам. З боку еўрапейскіх дзяржаў беларуская грамадзянская супольнасць, беларуская незалежнасць і дэмакратычныя памкненні разлічваюць на разуменне і маюць разуменне і падтрымку.
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное